Калі
калядна-навагодні настрой яшчэ не зусім трывала ўвайшоў у Ваша жыццё –
спяшайцеся на выстаўку дзіцячай творчасці «Калядныя замалёўкі-2016». Яна
працуе з 22 снежня 2016 года па 22 студзеня 2017 года ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры.
Выстаўка
арганізавана па выніках аднайменнага конкурса «Калядныя замалёўкі-2016» на лепшы дзіцячы малюнак ці выраб дэкаратыўна-прыкладнога
мастацтва і праводзіцца ўжо пяты год запар. Сёлета арыгінальных,
сапраўды мастацкіх конкурсных работ з дзіцячым бачаннем Калядаў і Раства
прадстаўлена 123.
Наведванне выстаўкі гарантавана напоўніць Вас радасцю, творчым натхненнем і асабліва гонарам, што нашы дзеці – лепшыя ў свеце. Прыходзьце і атрымоўвайце асалоду!
Только у нас Вы найдете самые разнообразные активности: пейнтбол, лазертаг, квесты, троллейный спуск, скалодром, верёвочный городок, лучно-арбалетный...