24 і 25 снежня ў некалькіх кроках ад галоўнай Ялінкі краіны пройдзе Калядны маркет «Прастора Добрых Падарункаў»! Зусім побач з Палацам Рэспублікі ў самым цэнтры сталіцы — у гандлёвым цэнтры «Купалаўскі» — на працягу двух дзён з 11.00 да 19.00 пройдзе маштабны пераднавагодні кірмаш з Беларускай Душой!

Акрамя уласна гандлёвай часткі вас чакаюць літаратурна-музычная і забаўляльная праграмы, значны акцэнт у якіх будзе зроблены на дзетак — пачастункі, забавы і гульні, фотазона, майстар класы ад майстроў-рамеснікаў, настольныя гульні, вершы і песні для дзетак, а таксама магчымасць набыць адметныя і запамінальныя падарункі! У літаратурнай праграме — выступы вядомых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, аўтограф-сесіі і прэзентацыі кніг. У музычнай праграме — выступы вядомых беларускіх бардаў, музыкаў і калектываў.
У межах Каляднага маркету «Прастора Добрых Падарункаў» арганiзатары збіраюць для вас усё самае лепшае, што зроблена беларусамі і для беларусаў — не забываючы, вядома, і пра гасцей! Паколькі месца правядзення кірмашу знаходзіцца ў самым цэнтры сталіцы на скрыжаванні ўсіх турыстычных маршрутаў, а час — неверагодны калядны і пераднавагодні, праграма свята адмыслова рыхтуецца так, каб кожны знайшоў у ім для сябе штосьці цікавае!