Выстава «Краiна цудаў»

Возраст: для всей семьи
Стоимость: от 2.50 рублей
Место: Дом-музей Ваньковичей, ул. Интернациональная, 33а
Телефон: +375 17 327 88 78
 

Анастасія Адамовіч, аўтар мастацкіх лялек, не першы раз прымае ўдзел у выставах музея. Яе лялькі ўдзельнічалі ў «Ночы музея» ў 2016 годзе, а ў 2009 яна паказвала сваіх герояў на персанальнай выставе. Дарэчы, Анастасія вельмі актыўны аўтар. На працягу апошніх пяці гадоў яна ўдзельнічае ў 3-4 выставах штогод – такая ў яе прага да творчасці і велізарны патэнцыял. Яна прыдумвае персанажы, назіраючы за сваімі сучаснікамі, вывучаючы партрэтную творчасць жывапісцаў ранейшых стагоддзяў, перачытваючы любімыя літаратурныя творы. Такім чынам, у абліччы і характары яе герояў узнікае сплаў характэрных і індывідуальных рыс.

 

Выстава «Краiна цудаў»

 

Анастасіі блізкія казачныя, міфічныя персанажы (бабкі-ёжкі, дамавікі, анёлы), дзяўчынкі-прынцэсы з пухнатымі крылцамі і ва ўборах нявыказанай прыгажосці з цацкамі ў руках. Ад іх цяжка адвесці вочы: настолькі чароўная іх магія. Стварэнне лялькі дае аўтару магчымасць праявіць сябе ў якасці мастака, скульптара, цырульніка, дызайнера і візажыста. Аксесуары, уборы, абутак, прычоскі – усё гэта плён фантазіі лялечніцы і яе віртуозная тэхніка выканання. Яе лялек хочацца параўнаць з лепшымі музычнымі творамі, дзе кожная нотка выверана і заняла самую выйгрышную пазіцыю.

 

Сучасная аўтарская лялька, з аднаго боку, захоўвае генетычную сувязь з традыцыйным светам лялек, з другога – выходзіць у зусім іншую сферу: гэтыя лялькі вольныя ад якога б там ні было функцыянальнага прызначэння, акрамя эстэтычнага. Такая лялька не прызначана для гульні, затое яе прыемна сузіраць, ёю можна любавацца.

 

Аўтарская мастацкая лялька – дастаткова новы від выяўленчага мастацтва. Перадумовы да ўзнікнення гэтага феномену можна выявіць у першыя гады XX стагоддзя, аднак інтэнсіўнае развіццё ён атрымлівае ў 1980–2000-я гады ў Заходняй Еўропе і ЗША. Крыху пазней цікавасць да аўтарскай лялькі выявілася і ў краінах Усходняй Еўропы. Гэтаму спрыялі з’яўленне новых матэрыялаў і тэхналогій вытворчасці: пластычныя матэрыялы, трэс, тэкстыль, акрыл і іншыя. На сённяшні дзень можна вылучыць дзве асноўныя методыкі стварэння лялькі: скульптурная і калажная. Скульптурная патрабуе наступных этапаў: эскіз, стварэнне асноўнага аб’ёму, роспіс, замацаванне на падстаўцы. Калажная мае на ўвазе большую колькасць неабходных этапаў: эскіз, стварэнне асобных скульптурных частак (лепка, адліўка, разьба па дрэве і інш.), роспіс, выраб парыка/прычоскі, касцюма, аксесуараў, распрацоўка каркаса, замацаванне лялькі на падстаўцы. Праца па стварэнні лялек шматступенная, разнастайная і карпатлівая, але менавіта таму і займальная.

 

Штогод праходзяць міжнародныя выставы і фестывалі аўтарскай лялькі. Творы вядомых майстроў прадаюцца на знакамітых аўкцыёнах. Цікавасць да аўтарскай лялькі з кожным годам у свеце толькі павялічваецца.

Время проведения:
нет информации (возможно данное событие прошло)


Футбольная школа «Спарта»
«Спарта» - является одной из крупнейших футбольных школ в РБ. Приглашаем мальчиков и девочек от 3 до 14 лет в группы подготовки по футболу....
Детский развлекательный центр «Детландия»
Новая Детландия – это страна детства, в которую попадает не только ребенок, но и его родители! В нашем детском развлекательном центре для детей...
Детское кафе «Family Club»
Культурно-развлекательный центр «Family Club» располагается в одном из самых живописных мест города Минска — в парке имени М. Горького. Здесь...
Парк развлечений «Happy park»
Парк развлечений Happy Park - волшебный портал, который переносит вас в царство радости и улыбок. Здесь каждый уголок пропитан атмосферой праздника,...

Информация

 

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
 

Календарь событий
«     Май 2026    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
Рекомендуем
Хочется общения с природой? Добро пожаловать в многочисленные парки, где всегда есть чем заняться детям и взрослым. Гуляйте с детьми и наслаждайтесь красотой города!
Необязательно бегать с деревянным мечом либо колчаном за спиной, чтобы почувствовать себя Робин Гудом. Для этого в Минске есть вполне цивилизованные и современно оборудованные места.
Каникулы и хорошая погода - отличный повод, чтобы отправиться в путешествие. В подборке вы найдете интересные локации Беларуси в паре часов езды от Минска.
Подборка для маленьких и взрослых мальчиков и девочек, которые любят играть в паровозики, самолеты и машинки.
Творческие мастерские, научные занятия, гончарные изделия, столярные поделки – собрали полезные адреса, где юные минчане смогут весело и познавательно провести время в Минске.
Предлагаем вам список мест для барбекю недалеко от Минска, где можно арендовать беседку с мангалом и наслаждаться беззаботным отдыхом на природе.
Представляем вам наш топ лучших игротек Минска, где дети и подростки могут собраться для увлекательной игры.