Ценевая пастаноўка па знакамітай казцы Ганса Хрысціяна Андэрсена, у якой брыдкае птушаня з часам ператвараецца ў лебедзя. Прыгожы, пяшчотны і амаль бясслоўны спектакль, як апісваюць яго стваральнікі – малады сталічны калектыў ParadoxPinnokio.

Працягласць спектакля 45 хвілін\ мова спектакля беларуская, майстар-класа пасля спектаклю - руская.
У другой частцы вас будзе чакаць:
- Тэатралізаваная лекцыя пра гісторыю тэатра ценяў.
- Майстар-клас, на якім мы навучым нашых вялікіх і маленькіх гледачоў ствараць свой дамашні ценявы тэатр.
- Інтэрактыўная казка-гульня для дзецей і дарослых, якую мы разам з вамі раскажам, выкарыстоўваючы ценявыя лялькі, зробленныя на майстар-класе.
Рэжысёр, мастак, выканаўца: Стас Синица.
Кампазітар: Ніно Рота. Выканаўца: Ілля Сініца.
Стоимость: 15 - детский, 10- взрослый, 5 дополнительный детский для родных.