У кінатэатры «Мір» фільм дэманструецца з беларускай агучкай.

Пазакадравы тэкст у фiльме чытае Уладзімір Трапянок — акцёр, рэжысёр, радыёвядучы, загадчык аддзела навін культуры радыё «Культура». Уладзімір Трапянок — «голас» мінскага метро, якi знаёмы амаль кожнаму: ён нагадвае пра правілы паводзінаў у метрапалітэне.
Тысячу гадоў таму Еўропа была пакрыта бясконцымi лясамi, дзе непадзельна ўладарылi зубры, лiсы, ваўкi, ласi i аленi. Iх каралеўствам быў першабытны пушчанскі гушчар, які сягаў праз увесь кантынент i сэрца якога знаходзiлася ў Белавежскай пушчы — цяпер, бадай, адзiным яго захаваным фрагменце. У гэтым поўным таямнiц лесе разгортваецца неверагодная гісторыя самай дзікай і яшчэ некранутай чалавечай рукой прыроды.
Фiльм «Поры года» працягвае папулярны прыродазнаўчы цыкл рэжысёраў Жака Пярэна i Жака Клюзо, распачаты дакументальнымi блакбасцерамi «Птушкi» i «Акiяны». На гэты раз аўтары запрашаюць у незвычайны свет рэлiктавай пушчы, каб вачыма яе жыхароў паказаць нам гісторыю прыроды, нашага кантынента і чалавека ад ледніковага перыяду да цяперашняга часу.
Захапляльныя здымкi жывёл, фенаменальныя вобразы прыроды і расповед пра ўнікальную ролю Белавежскай пушчы як адзінага месца, якое адлюстроўвае характар лесу ў тым выглядзе, у якім ён існаваў тысячы гадоў таму, — усё гэта робiць «Поры года» абавязковым для прагляду кожнаму, хто жадае атрымаць незабыўныя кiнематаграфiчныя ўражаннi i надзвычайны адукацыйны досвед.
ПОРЫ ГОДА | Les Saisons
Францыя, 2015, дакументальны, 97 хв.
Рэжысёры: Жак Пярэн, Жак Клюзо
У ролях: алень, зубр, мядзведзь, воўк, сава, дзiк i iншыя.
Квіткі можна набыць у касе кінатэатра і анлайн на сайце.