Першы дзень навукі праграмы «Якуб Колас - за навуку!»
Возраст: 6-10 лет
Стоимость: 2.50 рублей
Место:, пр. Независимости, 116
Телефон: +375 17 293-26-11, +375 29 271-07-73
Музей кнігі і праект "У госці да кніг" запрашаюць на "Першы Дзень навукі" музейна-адукацыйнай праграмы "Якуб Колас – за навуку!". 18 лютага а 11-й гадзіне дзеці 6–10 гадоў і іх бацькі даведаюцца пра жыццё і творчасць Я. Коласа, пра тое, што ён быў настаўнікам і пісаў кніжкі для дзяцей. Знаёмства з апавяданнем "Школа" дазволіць ім параўнаць школьнае жыццё мінулага і сённяшнага часу.
Якуб Колас на працягу амаль 50 гадоў плённа працаваў на ніве дзіцячай літаратуры. У аснове праграмы "Якуб Колас – за навуку!" – дзве кнігі класіка: "Другое чытанне для дзяцей беларусаў" (1909) і "За навуку!" (1976). Праграма прадугледжвае чатыры сустрэчы – чатыры дні навукі ("Дзень навукі" – як у апавяданні "Школа" ў кнізе "Другое чытанне для дзяцей беларусаў"). Кожны "Дзень навукі" будзе знаёміць дзяцей з новымі вершамі і апавяданнямі Я. Коласа і будзе для іх пазнавальным, цікавым і інтэрактыўным.
Працягласць – 60 хвілін.
Кошт заняткаў: 2.50 (два рублі пяцьдзесят капеек).
Колькасць месцаў абмежаваная!
Паважаныя дарослыя, давайце разам будзем вучыцца пазнаваць!
Кантактная інфармацыя і папярэдні запіс на заняткі: Ірына Аляксандраўна Юдзіна, бібліёграф навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства; тэлефоны: (8 017) 293 26 11, (8 029) 271 07 73, е-mail: yudzina.art@yandex.ru