У рамках праграмы «Беларускія ўікэнды» пройдуць паказы анімацыйнага фільма «Таямніца Келза», агучанага на беларускую мову.

Мультфільм распавядае казачную гісторыю, заснаваную на рэальных падзеях 9 стагоддзя ў Ірландыі. Галоўны герой, хлопчык Брэндан, жыве ў абацтве Келз. Неўзабаве ў гэтае абацтва прыбывае славуты асветнік Эйдан з нейкай таямнічай кнігай… У далейшых прыгодах будуць удзельнічаць не толькі яны, але і чароўная дзяўчынка Ашлінг з лесу, і кот Эйдана Пангурбан.
Крытыкі па ўсім свеце з захапленнем сустрэлі «Таямніцу Келза». Стужка была адзначана шэрагам узнагарод і намінацый, уключна з намінацыяй на «лепшы анімацыйны фільм» прэміі Оскар.
Дзякуючы найпрыгажэйшай графіцы, якую аглядальнік afisha_ru назваў «шэдэўрам дэкаратыўнай анімацыі», а таксама цікаваму і глыбокаму сюжэту, фільм спадабаецца як дзецям, так і дарослым.
Фільм агучаны на беларускую мову ў межах праекта «Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы velcom | Атлант тэлекам. У агучцы ўдзельнічалі Павал Харланчук, Ганна Хітрык ды іншыя вядомыя беларускія акцёры.
Фільм дэманструецца на беларускай мове.
Кiнатэатр Масква
25 лютага - 17:00
Набыць квiткi анлайн
Silver Screen Velcom cinema
26 лютага - 19:15
Набыць квiток анлайн
Galileo Silver Screen
27 лютага - 17:35
Набыць квiток анлайн
Мульцiкомплекс velcom cinema
27 лютага - 19:15
Набыць квiток анлайн