8 Сакавіка 2017 года ў 14.00 у "Гасцёўні Уладзіслава Галубка” адбудзецца святочная імпрэза, прымеркаваная да Міжнароднага жаночага дня.

Удзельнікаў мерапрыемства чакае:
- займальная праграма з песнямі, конкурсамі, падарункамі, міні-спектаклем;
- знаёмства з міжнароднай выстаўкай
"Мы любім кветкі…” Ларысы Стрыжак, Наталлі Харольскай (Беларусь), Святланы Румянцавай (Расія).