Як стваралася беларуская версія "Алісы ў Залюстроўі” ёсць магчымасць даведацца 17 сакавiка.

У праграме:
- Дэманстрацыя буктрэйлера рэжысёркі Людмілы Шапавал;
- Выстава ілюстрацый Кацярыны Дубовік;
- Чытанне празаічных і паэтыных урыўкаў з кнігі (Вера Бурлак і Віктар Жыбуль);
- Музычная вандроўка скрозь люстэрка з гуртом "Князь Мышкін";
- Аўтограф-сесія перакладчыцы і ілюстратаркі.
18 сакавіка - "Аліса ў Залюстроўі”. Ранішнік для дзетак
Дзеткі! 18 сакавіка, у суботу, вы паглядзіце буктрэйлер ды ілюстрацыі да кнігі "Скрозь люстэрка і што ўбачыла там Аліса”, павандруеце ў свет брытанскага фальклору з Сержам Мінскевічам, прымеце ўдзел у віктарыне пра залюстэркавы свет з прызамі, пачытаеце з перакладчыцай Верай Бурлак кэралаўскія вершыкі і гісторыйкі.