Хто бегае па Афрыцы і ўсіх крыўдзіць? Разбойнік Бармалей, хлус ды
злоснік! Як яго спыніць? Трэба клікаць на дапамогу добрага доктара
Айбаліта!

Разам з ім запасаць лекі, будаваць карабель і спяшацца,
спяшацца! А калі да нас далучацца тэатральныя клоўны Весялун (бо заўсёды
вясёлы ды шчаслівы) і Пахмур (бо заўсёды пахмурны і незадаволены
жыццём)? Ды ўсіх апярэдзяць? Вось тады можа здарыцца што хочаш! І пакуль
на сонечным афрыканскім беразе чакаюць хворыя малпы, знаёмая казка
павернецца нязведаным цёмным бокам…
Спектакль на беларускай мове.
Працягласць - 1 гадзiна.