Наведвальнікі Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага стануць галоўнымі героямі дынамічнага і заблытанага сцэнарыя Інтэлектуальнай ночы - 2017. Арганiзатары прапануюць Вам адчуць сябе ў ролі хітрамудрага дэтэктыва, кемлівага даследчыка, вынаходлівага алхіміка, апантанага калекцыянера. Музей запрашае камандных гульцоў, дружныя сем'і, закаханыя парачкі, і, тых, хто любіць гуляць сам па сабе.

19.00 - 20.00
Вялікая выставачная зала
Экскурсійны кактэйль
Праграму ночы музеяў распачне інтэрактыўная экскурсія ад аўтараў выстаўкі "Плюс/мінус" Уладзіміра і Марыты Голубевых. Спалучэнне красамоўнага выкладчыка-аратара і таленавітага мастака ў адной асобе створыць незабыўны экскурсійны кактэйль, які падагрэе вашу цікаўнасць і натхніць на новыя адкрыцці музейнай ночы.
20.30 - 22.00
Вялікая выставачная зала
Беларуская інтэлектуальная гульня
Упершыню ў музейнай прасторы - паб-квіз "Беларуская інтэлектуальная гульня" (для тых, хто паспеў зарэгістравацца). Гульня прысвечана беларускай культуры, дзе кожны можа адпачыць душой і "паварушыць мазгамі", праверыць і паглыбіць свае веды.
20.00 - 23.00
Пастаянная экспазіцыя
Дэтэктыўны арт-квэст
Адкрываць музейныя таямніцы, зрабіць навуковую артыбуцыю рэдкага музейнага экспаната, разгадваць загадкі, каб скласці ўвесь пазл не зусім проста. Вам у дапамогу - падказкі музейных супрацоўнікаў, сустрэчы з былымі гаспадарамі сядзібнага дома, астранамічныя знакі, адбіткі слядоў, карты і компас.
22.00 - 24.00
Парадны двор
Музыка гарадскіх вуліц
Маладыя галасы, рытмічныя барабаны, звонкія гітары, гарачыя клавішы - самыя лепшыя мелодыі мінскіх вуліц прагучаць у двары галерэі.
23.30
Розыгрыш
Спатканне на даху
Самым цікаўным даследчыкам музей прапануе паўдзельнічаць у розыгрышы "Спатканне на даху", якое па традыцыі завяршае музейную ноч у Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. Апоўначы дваім пашчасціць апынуцца пад зорным небам начнога Мінска над дахамі Верхняга горада.