Ноч музеяў 2017: Начныя размовы на кухні |
Возраст: любой Стоимость: 3.00 рубля (до 21.00 - бесплатно)
Телефон: 8 017 327-27-50 |
| |
Літаратурны
музей Петруся Броўкі — адзін з нямногіх будзе працаваць усю ноч, каб
пацвердзіць асноўную ідэю вядомай па ўсім свеце акцыі. Начное наведванне
дазволіць іншым поглядам убачыць прастору кватэры-музея народнага паэта
Беларусі Петруся Броўкі. Кожны зможа сам-насам ці з дапамогай
супрацоўніка музея азнаёміцца з экспазіцыяй, а таксама паразважаць з
запрошанымі спецыялістамі аб той складанай эпосе, сынам якой быў Пятрусь
Броўка. ХХ стагоддзе ўвабрала ў сябе стварэнне і разбурэнне, надзеі і
расчараванні. Часта пытанні, якія задаваліся на кухні звычайнай кватэры,
дасягалі філасофскіх абагульненняў, а песні, што спяваліся на так
званых "кватэрніках”, былі адзінай магчымасцю шчырага выказвання ў
савецкім грамадстве.

Праграма:
20.30 – 22.00 Паэтычны дыспут "Час пераменаў” (закрыццё ІІІ сезона
праекта "Чытаем сваё. Класіка”). Ці памерлі класічныя рытмы і метры? Ці
ўсё тое паэзія, што вершамі пісана? Ці не час перастаць звяртаць увагу
на крытыкаў?
Удзельнікі: Анатоль Івашчанка, Ігар Кулікоў, Антон Рудак, Наста Кудасава, Ліна Казакова. Мадэратар – Ганна Севярынец.
22.00 – 23.30 Дыскусія "Канец кнігі? Як мы развучыліся чытаць”.
"Перастаючы чытаць, людзі перастаюць мысліць”, сказаў некалі Дзідро. Ці
можам мы сказаць тое самае пра сучаснага чалавека? У свой час вялікая
бібліятэка была неад’емнай часткай любой савецкай кватэры і нават
звычайны рабочы мог падтрымаць размову, абапіраючыся на прачытаныя
кнігі. Узровень пісьменнасці зніжаецца – але і якасць нашага чытання
падае. Можа, ніякай трагедыі ў гэтым няма і сучасны чалавек проста чытае
інакш, чым ягоныя продкі?
Удзельнікі: Альгерд Бахарэвіч, Юля Цімафеева, Наталля Ламека.
23.30 – 1.00 Палеміка "Моўная палітыка ў БССР. 1950-80-я гг.”.
Некаторыя даследчыкі сцвярджаюць, што пры Сталіне былі лепшыя ўмовы для
развіцця беларускай мовы, чым пры Хрушчове. Ці сапраўды БССР была
адзінай рэспублікай, на якой адпрацоўвалася палітыка русіфікацыі?
Успомніўшы шматтысячныя тыражы беларускамоўных аўтараў у 1980-я, варта
запытаць, ці мела месца русіфікацыя на той час у БССР?
Удзельнікі: Алег Трусаў, Валерый Булгакаў.
1.00 – 3.00 "Бардаўская песня на кухні”: Эдуард Астроўскі, Наталля Нікіціна, Аляксандр Левін.
3.00 – 5.00 "Кінадбанне да першага трамвая”: дыпломныя работы студэнтаў Усерасійскага дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі.
Квіток – 3 руб. (да 21.00 – уваход вольны). |
| Время проведения: нет информации (возможно данное событие прошло)
|
Экопарк «Акварель»Вся палитра продуманного и комфортного отдыха!
Экопарк «Акварель» - это 168 га зелёной охраняемой территории для полноценного отдыха на свежем... |
|
Европейский Центр ГимнастикиСпортивная и художественная гимнастика, гимнастика для оздоровления, популярный паркур и акробатические занятия. Наши двери всегда открыты для... |
|
Языковой центр LemonTreeЯзыковой центр LemonTree - это центр по изучению английского онлайн для детей, подростков и взрослых. Занятия в малых группах и индивидуально.... |
|
Изо-студия «Каляки-маляки»В нашей студии каждый - художник! Независимо от опыта и возраста, у нас есть место для всех, кто хочет насладиться процессом творчества и научиться... |
|
Информация |
| |
Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации. |
| |
|