Твор французскай пісьменніцы К.Б. дэ Гаштольд «Малітвы жывёлаў» – гэта
просьбы розных жывых істотаў, «братоў нашых меншых», да Бога. А перадае
гэтыя просьбы да Усявышняга анёлы і маленькія анёлкі – лёгкія незямныя
істоты, стварэнні з крыльцамі. Адзін з такіх анёлкаў стаўся героем
спектаклю.

Монаспектакль паводле вершаў Кармэн Барнос дэ Гаштольд.
Выканаўца – вядучы майстар сцэны Раіса Астрадзінава.
Рэжысёр-пастаноўшчык – Галіна Дзягілева