Дзіцячая пляцоўка на Дні Швецыі ў Мінску

Возраст: любой
Стоимость: вход свободный
Место: Арт-терраса «Верхний город», пл. Свободы, 23а
 

3 чэрвеня з 13.00 па 18.00 на арт-тэрасе Канцэртнай залы "Верхні горад” будзе дзейнічаць Дзіцячая пляцоўка. Дзіцячыя імпрэзы будуць праходзіць у рамках Дня Швецыі, арганізаванага супольна Пасольствам Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь і Мінскім гарадскім выканаўчым камітэтам.

 

Дзіцячая пляцоўка на Дні Швецыі ў Мінску

 

Праграма:

 

13.15
Чытанні «Піпі Доўгаяпанчохі» Астрыд Ліндгрэн
Тэатрык «Лямцавая батлейка» Веранікі Фаміной

Удзельнікі праекта: Вераніка Фаміна, Бэла Кавалькова.

 

Як уважлівала слухаць, калі нехта чытае ўголас? Вельмі проста – гісторыю пра занакамітую шведскую дзяўчынкую Піпі трэба пільна слухаць, каб добра пасмяяцца! І, канечне, трэба сядзець ціхенька – бо за вамі назірае строгая настаўніца Фрэкен Бок, якая яшчэ і рыхтуе для вучняў найскладанейшую віктарыну паводле прачытанага. Пераможцам віктарыны – прызы.
Узрост дзяцей: ад 6 год.

14.15
Інтэрактыўны лялечны спектакль "Дарожныя прыгоды Віты" паводле кнігі шведскай пісьменніцы Сары Лундберг "Віта Белая Крэска"
Праект "Казачкі бай” дзіцячага тэатра "Калейдаскоп”

Удзельнікі праекта: Наталля Ляванава, Юлія Белка, Андрэй Еўдакімаў.

 

Гэта вандроўка, якая пачынаецца ў бясконцым космасе з мільярдамі зорак, праходзіць праз усе магчымыя месцы нашай планеты, і скончваецца ва ўтульным акенцы вашай хаткі. Мы пазнаёмімся з дзяўчынкай Вітай і рознакаляровымі чалавечкамі, даведаемся, хто малюе белыя крэскі на дарогах і запальвае ліхтары ў горадзе.
Узрост дзяцей: ад 3-х год.

15.15
Лялечная лямцавы спектакль «Хутчэй, Мама Му!» паводле кнігі Юі Вісландэр
Тэатрык «Лямцавая батлейка» Веранікі Фаміной

Удзельнікі праекта: Вераніка Фаміна, Бэла Кавалькова, Лёня Паўлёнак.

 

Знакамітая шведская карова Мама Му аднойчы сустрэлася з сваім найлепшым сябрам Крумкачом на рэчцы ля кладачкі. Кожная такая сустрэча ператвараецца ў неверагодныя прыгоды! З чаго зроблены караблікі, як трэба лавіць рыбу, дзе хаваюцца шчупакі – пра ўсё гэта вы даведаецеся, паглядзеўшы спектакль. І канешне вас чакаюць гульні і майстар-классы, прыгожая музыка і хуткія усмешкі!
Узрост дзяцей: ад 3 год.

16.15
Міні-мюзікл "Паляванне на ліса” паводле кнігі Свэна Нурдквіста
Дуэт "Мяў-мяў-мяў”

Удзельнікі праекта: Андрусь Такінданг, Валерыя Валадзько

 

У размоўна-спеўнай інтарпрытацыі вы даведаецеся, як Пэтсан і Фіндус Ліса ратавалі. І было з чаго! Той Ліс спанадзіўся цягаць курэй у вёсцы, дзе жывуць стары з катом. А сусед Густаўсан вырашыў яго застрэліць. Сябры спяшаюцца на дапамогу! Літаратурна-музычны пераказ тэкста пакідае месца для актыўнага ўдзелу гледача ў дзеі.
Узрост дзяцей: ад 3 год.

17.15
Майстар-клас "Снежны чалавек у Мінску” ад Кацярыны Дубовік, аўтаркі ілюстрацый да аднайменнай кнігі шведскай пісьменніцы Эвы Суса.
Цікавы майстар-клас для дзетак на аснове трафарэтаў "Дамалюй лета для свайго Снежнага чалавека”. Фламастары і папера чакаюць вас!
Для дзяцей любога ўзросту.

А таксама:
- Продаж дзіцячых кніг;
- Аквагрым ад Oriflame;
- Фотакуток.

Больш інфармацыі пра Дзень Швецыі на сайце Пасольства Швецыі.
Время проведения:
нет информации (возможно данное событие прошло)


Развлекательный центр «Спорт Парк»
Главная особенность «Спорт Парка» — тематические игровые зоны, каждая из которых вдохновлена настоящими видами спорта. Все зоны доступны по одному...
Парк животных в Барановичах
Парк животных в Барановичах – это ландшафтный парк со свободноживущими и доверчивыми животными.
Парк мини-гольфа в ультрафиолете «Golf Park»
Гольф парк - это множество уникальных и ярких развлечений для любого возраста и под любые интересы. Забронируйте время для посещения или насыщенную...
Игровое пространство «Тюбик Парк»
Батуты, горки, лабиринты, любимые герои и праздники мечты. Оставляйте малышей с няней и занимайтесь своими делами, пока они заряжаются счастьем....

Информация

 

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
 

Календарь событий
«     Июнь 2026    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
Рекомендуем
Каникулы и хорошая погода - отличный повод, чтобы отправиться в путешествие. В подборке вы найдете интересные локации Беларуси в паре часов езды от Минска.
Хочется общения с природой? Добро пожаловать в многочисленные парки, где всегда есть чем заняться детям и взрослым. Гуляйте с детьми и наслаждайтесь красотой города!
Подборка для маленьких и взрослых мальчиков и девочек, которые любят играть в паровозики, самолеты и машинки.
Предлагаем вам список мест для барбекю недалеко от Минска, где можно арендовать беседку с мангалом и наслаждаться беззаботным отдыхом на природе.
Необязательно бегать с деревянным мечом либо колчаном за спиной, чтобы почувствовать себя Робин Гудом. Для этого в Минске есть вполне цивилизованные и современно оборудованные места.
Творческие мастерские, научные занятия, гончарные изделия, столярные поделки – собрали полезные адреса, где юные минчане смогут весело и познавательно провести время в Минске.
Представляем вам наш топ лучших игротек Минска, где дети и подростки могут собраться для увлекательной игры.