25
траўня а 18.00 беларускі пісьменнік, паэт і гісторык Уладзімер Арлоў
сустрэнецца з маленькімі чытачамі, іх бацькамі ды ўсімі ахвотнымі ў
«Сямейным падворку».

Ён прэзентуе
кнігу "Айчына: маляўнічая гісторыя. Частка 1. Ад Рагнеды да Касцюшкі",
якая перамагла ў сёлетняй Прэміі Цёткі. Таксама ў аўтара можна будзе
атрымаць аўтограф.
Прэмія Цёткі даецца
за найлепшы твор для дзяцей і падлеткаў і за найлепшае мастацкае
афармленне. У гэтым годзе кніга "Айчына: маляўнічая гісторыя" перамагла ў
абедзвюх намінацыях.