Беларускі скансэн шчыра запрашае прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Траецкае гулянне, дзявочае гаданне».

У праграме мерапрыемства:
- Майстар-клас па пляценню вянкоў;
- Майстар-клас па пляценню паяскоў «на пальцах»;
- Траецкія дзявочыя абрады;
- Абрад ушанавання траецкага дрэва – бярозы;
- Палескі абрад «Ваджэнне Куста»;
- Традыцыйныя траецкія спевы, выступ гуртоў «Мілавіца» (ДУА «Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Ветразь» Кастрычніцкага раёна г. Мінска), «Страла» (БДУКіМ, кафедра этналогіі і фальклору) і інш.;
- Традыцыйныя гульні і танцы пад народныя інструменты.
Абрадавае мерапрыемства «Траецкае гулянне, дзявочае гаданне» звязана са старажытным славянскім земляробчым святам «Зялёныя святкі» (Сёмуха), якое з’яўляецца пераходным паміж веснавым і летнім земляробчымі цыкламі і адзначаецца на восьмым тыдні пасля Вялікадня. Яго вытокі ідуць з часоў радавога грамадства, у аснове якога пакладзены культ продкаў, ушанаванне зеляніны, заклінанне будучага ўраджаю.