Вас запрашаюць на купальскую святочна-абрадавую праграму. Прайшоўшы праз Купальскі партал, вы трапіце ў загадкавы свет паданняў і легенд.

Пачатак у 13.00:
13.00 – Урачыстае адкрыцце Купальскага свята
13.30 – Выступ музычнага калектыва
14.00 – Традыцыйныя гульні, спаборніцтвы і забавы
14.30 – Майстар-клас па пляценню вянкоў
15.30 – Выступ музычных калектываў
16.00 – Частаванне купальскай гарбатай на сульскіх зелках
16.30 – Абрад ачышчэння агнём, урачыстае шэсце к вадзе
17.00 – Купальскiя спевы, абрад ля вады «Варажба на каханне i шчасце» ад гурта «Лелея». Запуск вянкоў на ваду
17.30 – Святочны купальскі карагод, скачкі праз вогнішча
* У праграме магчымы змены
Няма абмежаванняў па ўзросту: 0+
Ўваходны квіток на тэрыторыю парка:
Дарослыя – 20 руб
Сябры Сулы – 15 руб (каб стаць сябрам падпішыся на адну з их сацсетак)
Дзеці – 10 руб
Дзеці да 7 гадоў – уваход вольны