Музей беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах распачаў серыю інтэрактыўных лекцый пра чатыры віды народнай творчасці: тэкстыль (народны строй і побытавыя рэчы), кераміка, саломапляценне, драўляная скульптура і народны жывапіс.

Музей беларускага народнага мастацтва мае славу невялікага музея з хатняй атмасферай. Госці музея атрымаюць асалоду ад насычанай травяной гарбаты ды слухання займальнай лекцыі пра той ці іншы від народнай творчасці. Утульная атмасфера, водар гарбаты, магчымасць патрымаць у руках прахалодную гліну альбо прымерыць сапраўдную намітку – вось што такое Лекторый у Раўбічах "За кубачкам гарбаты”.
Для таго каб гарбата добра настаялася, трэба паведаміць аб вашым жаданні патрапіць на лекцыю загадзя па тэлефонах +37529 1353241 ці 8017 5074468
Лекцыі адбудуцца нават з невялікай групай удзельнікаў!
Кошт квітка на чалавека: 4,5 руб