Музей беларускага народнага мастацтва ў Раўбічах прапануе сваім наведвальнікам пазнаеміцца з некаторымі відамі народнага мастацтва не толькі на ўласныя вочы, але і на ўласныя рукі.

Кожную нядзелю ў музеі праходзяць майстар-класы па стварэнню лялек-мотанак, ткацтву паясоў, саломапляценню і роспісу яек. Экспазіцыя музея напоўнена сапраўднымі шэдэўрамі народнага мастацтва, створанымі не прафесійнымі мастакамі, а звычайнымі людзьмі з простых матэрыялаў. Супрацоўнікі музея прапануюць гасцям паспрабаваць свае сілы ў пэўных народных рамествах. На асабістым досведзе наведвальнікі могуць пазнаеміцца з мастацтвам саломапляцення, роспісам яек або зрабіць сабе ў якасці абярэгу ляльку-мотанку ці навучыцца ткаць паяс.
Папярэдні запіс абавязковы па тэл.: +37529 1353241 або +37517 5074469
Кошт удзелу ў майстар-класе на 1 чалавека – 6 руб.