Першы ў Мінску фэст карыснай здаровай смачнай ежы Slow Food Fest. Лепшыя прадстаўнікі сферы грамадскага харчавання, самая якасная ежа. Безлiч забаў і задавальнення.

Вас чакае:
- Прэзентацыі гастрапраектаў і дэгустацыі: крафтавы хлеб, кішы, фермерскі казіны сыр, эказеляніна, беларуская бабка, канфіцюры, паштэты і шмат іншага;
- Гастранамічныя майстар-класы і лекцыі ад удзельнікаў: «Шпаркiя вілкi», «Мамiна ежа», «BROBAKERY», «Monkey food», «Сланечнiк», «Папа пёк», «Фальварак Архіпавых», «Чайное состояние», «Vera Organicа» і інш.;
- Танцавальныя і музычныя майстар-класы ад студый «Варгін» і «Арт-квартал». Выступ групы «Ландыш и Сахара»;
- Зона гульняў ад Парка актыўнага адпачынку «067» , івэнт-агенцтва «Letoevent» i студыi «Калякі-Малякі».
Уваход вольны.