Iнтэрактыўная акцыя «Чытаем Скарыну разам»

Возраст: без возрастных ограничений
Стоимость: вход свободный
Место: Национальная библиотека Беларуси, пр. Независимости, 116
Телефон: +375 17 266-37-37, 293-28-81, 293-27-56
 

Чулі пра 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, але не зусім у тэме? (Не зусім зразумела, што да чаго…) Далучайцеся да інтэрактыўнай акцыі «Чытаем Скарыну разам» і даведайцеся ва ўсіх падрабязнасцях, хто такі Францыск Скарына і чым ён займаўся!

 

Iнтэрактыўная акцыя «Чытаем Скарыну разам»

 

Акцыя стартуе 5 верасня а 16-й гадзіне ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі і працягнецца два дні – да 21-й гадзіны 6 верасня. На ўрачыстым адкрыцці дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі і дырэктар Мінскага гарадского педагагічнага каледжа Кацярына Пятруцкая агучаць урыўкі з кніг Скарыны і прывітаюць першых удзельнікаў акцыі. Далей − праграма вольная. На працягу двух дзён будуць працаваць тэматычныя пляцоўкі, дзе кожны наведвальнік, незалежна ад узросту, зможа пазнавальна правесці час.

 

Самых маленькіх запрашаюць у «Дзіцячы куток», дзе для іх 5 верасня з 19.00 да 20.00 пройдзе займальны тэматычны ўрок «Францішак Скарына – наш слаўны першадрукар», і абодва дні з 18.00 да 19.00 будзе праходзіць майстар-класс па арыгамі «Падарунак Скарыны».

 

6 верасня а 19-й гадзіне дзяцей чакаюць вясёлыя актыўнасці ад вядомага ўсёй сталіцы праекта «ЗаЧтение». І, канешне, не абыдзецца без мультфільмаў пра яе вялікасць Кнігу. Замацаваць пачутае і ўбачанае юныя гісторыкі змогуць на выстаўцы дзіцячых кніг пра першадрукара.

 

У «Маладзёжным кутку» таксама будзе дзейнічаць выстаўка папулярнай мастацкай літаратуры пра Скарыну – кнігі больш сур’ёзныя, аднак такія ж цікавыя і пазнавальныя. Тут жа можна будзе паспрабаваць сябе ў ролі першадрукара і паўдзельнічаць у майстар-класе па кнігадрукавнню.

 

На пляцоўцы «Навукоўцы пра Скарыну» 5 верасня а 17-й гадзіне адбудзецца сустрэча з намеснікам дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, скарыназнаўцам Аляксандрам Сушай, які адкажа на пытанні і паведаміць шмат цікавага і новага з жыцця Францыска Скарыны. А тое, што будзе недаказана, шукайце на выстаўцы навуковай літаратуры і артыкулаў з часопісаў і газет пра Скарыну і чэрпайце з мастацкіх і дакументальных фільмаў пра славутага палачаніна ў «Кіназале».

 

6 верасня а 15-й гадзіне ў галерэі «Ракурс» (2-гі паверх) чакаем на адкрыццё выстаўкі шрыфтоў і каліграфіі Усевалада Свентахоўскага «Літары і словы Скарыны».

 

Каб цалкам адчуць смак дзеяння, не забудзьце звярнуць на пляцоўку «Скарынаўскія скарбы «дыямента», дзе вы пабачыце «кароннае» юбілейнае выданне − «Кніжную спадчыну Францыска Скарыны». Увесь шматтомнік − не ў шафе і не пад шклом сцелажа, а адкрыты для знаёмства і чытання!

 

Уваход − вольны! P.S. Той рэдкі выпадак, калі і чытацкі білет не патрабуецца.
Время проведения:
нет информации (возможно данное событие прошло)


Детский развлекательный центр «Детландия»
Новая Детландия – это страна детства, в которую попадает не только ребенок, но и его родители! В нашем детском развлекательном центре для детей...
Приключения для детей на ковбойском ранчо «Буцев...
3 увлекательных часа на очень живописном ранчо, катание верхом, общение с милейшими лошадками, очаровательным осликом Джонни и безумно веселыми...
Центр иностранных языков ULC
Если вам не близок традиционный скучный подход - попробуйте наш центр. ULC — это минимум теории, максимум живого общения и комфортное языковое...
Детский образовательный центр «Горизонт»
Образовательный центр «Горизонт» - это место для получения дополнительного образования Вашего ребёнка. Наш образовательный центр открыт для детей...

Информация

 

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
 

Календарь событий
«     Июнь 2026    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
 
Рекомендуем
Каникулы и хорошая погода - отличный повод, чтобы отправиться в путешествие. В подборке вы найдете интересные локации Беларуси в паре часов езды от Минска.
Хочется общения с природой? Добро пожаловать в многочисленные парки, где всегда есть чем заняться детям и взрослым. Гуляйте с детьми и наслаждайтесь красотой города!
Подборка для маленьких и взрослых мальчиков и девочек, которые любят играть в паровозики, самолеты и машинки.
Предлагаем вам список мест для барбекю недалеко от Минска, где можно арендовать беседку с мангалом и наслаждаться беззаботным отдыхом на природе.
Необязательно бегать с деревянным мечом либо колчаном за спиной, чтобы почувствовать себя Робин Гудом. Для этого в Минске есть вполне цивилизованные и современно оборудованные места.
Творческие мастерские, научные занятия, гончарные изделия, столярные поделки – собрали полезные адреса, где юные минчане смогут весело и познавательно провести время в Минске.
Представляем вам наш топ лучших игротек Минска, где дети и подростки могут собраться для увлекательной игры.