Багач - традыцыйнае беларускае свята, прысвечанае заканчэнню жніва. У ім шмат цікавых абрадаў, песень, радасці народу ад таго, што скончана вялікая і цяжкая праца, смутку аб тым, што наперадзе зіма і не менш розных цяжкасцяў.

Сёння мала хто ведае, што гэта за свята, і ці мае яно шмат агульнага з распаўсюджанымі ў гарадах Беларусі "Дажынкамі". Арганiзатары запрашаюць вас акунуцца ў беларускую восень разам з артыстамі студыі "Ланцужок".
У праграме - тэатралізаванае прадстаўленне на аснове традыцыйных абрадаў, гульні, жарты, песні і танцы для ўсіх, пачастункі і прыгожая восеньская фотазона.
Папярэдняя замова білетаў па тэлефоне 8 029 212-25-50. Аплата на месцы. Кошт білета - 10.00 рубл. за аднаго дзіцяці, +5.00 рубл. за кожнага іншага ці дарослага з ім (з адной сям'і).