27 студзеня ў 16:00 «Дзіцячыя творчыя майстэрнi галерэі «Ў» пачынаюць новы курс сямейнага фармату «Iнтуітыўны малюнак». Гэты курс накіраваны на развіццё ўмення маляваць, грунтуючыся на адчуванні і інтуіцыі. Удзельнiкi будуць вучыцца «ляпіць» аб'ём на паперы, як скульптары, працуючы ад агульнага да дробнага.

Якiя матэрыялы вас чакаюць: вугаль, сангіна, сэпія (алоўкі, стрыжні, пудры). Гэтымі матэрыяламі прасцей «думаць» на паперы і не баяцца зрабіць памылку.
На занятках будуць маляваць вобразы, накіды з натуры (і людзей, і жывёл) і клаузуры.
Выкладчыца:
Дыяна Рафальская - архітэктарка, выкладчыца малявання для дзяцей і дарослых.
Важна:
Прыходзіць на заняткі пажадана ўсёй сям'ёй. Разам вучыцца прасцей! Але неабавязкова:
* можна як з кімсьцi адным з бацькоў, так і без удзелу бацькоў.
* любы жадаючы дарослы таксама можа да нас далучыцца.
Кошт аднаго занятка: 10 рублёў на чалавека (знiжка для сям'i з трох чалавек i болей).