11 лістапада 2017 г.на выставе «Францыск Скарына і яго эпоха» ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудуцца музейныя заняткі для дзяцей 6–12 гадоў.

Удзельнікі пазнаёмяцца з жыццём і дзейнасцю беларускага першадрукара праз дыялог, гульні і творчасць. Кожны праявіць майстэрства і зробіць уласнае «Сонца маладзіковае».
Працягласць – 60 хвілін.
Кошт 6,00 бел. руб., для дзяцей са шматдзетных сем’яў – 4,00 бел. руб.