Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі запрашае дзяцей 5–12 гадоў на майстар-клас «Кніга ператварэнняў», прысвечаны святу Вялікадня.

У музеі ўдзельнікі заняткаў убачаць кнігі, якія здзівяць іх арыгінальнасцю формаў і матэрыялаў. Знаёмства з кнігамі, па вонкавым выглядзе адрознымі ад стандартаў, дапаможа дзецям знайсці арыгінальныя рашэнні пры стварэнні ўласнай «чароўнай кнігі».
Тэматычна майстар-клас будзе прысвечаны Вялікадню – найстаражытнаму і самаму важнаму хрысціянскаму святу. Дарыць афарбаваныя яйкі на Вялікдзень – старадаўні звычай. Многія мастакі і майстры з захапленнем распісвалі велікодныя яйкі. Удзельнікі заняткаў змесцяць у кнігі сімвалы Вялікадня, якія пачнуць рухацца і змяняцца.
Расклад заняткаў:
24 сакавіка (субота) у 13.00
31 сакавіка (субота) у 14.00
Працягласць – 60 хвілін.
Кошт заняткаў з матэрыяламі для творчага задання: 4 руб. 50 кап.