Запрашаюцца дзеткі, каб казачна правесці час у ўтульнай кнігарні на навучальна-забаўляльным занятку.

Што рыхтуецца для Вас:
- Інтэрактыўнае чытанне казкі Сержука Вітушкі "Буркун і Жэўжык" (па матывах казкі Марціна Уодэла "Чаму ты не спіш?");
- Гульні на вывучэнне беларускай мовы;
- Творчая майстэрня (майструем чароўныя ліхтарыкі);
- У падарунак кожнаму - кніга беларускіх твораў, а таксама сшытак з заданнямі, з дапамогай якіх дома можна замацаваць атрыманыя веды.
Мерапрыемства адбудзецца ў кніжнай краме "ЗаМЕЧТАтельные книги" у ГЦ "Тытан". Колькасць месцаў абмежаваная, абавязковы запіс па тэлефоне +375 29 2536609.