З 21 снежня ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры
пачынае працу выстаўка дзіцячай творчасці «Калядныя замалёўкі–2021»

Калі калядна-навагодні настрой яшчэ не зусім трывала ўвайшоў у Ваша жыццё – спяшайцеся на выстаўку дзіцячай творчасці «Калядныя замалёўкі–2021». Яна працуе з 21 снежня 2021 па 9 студзеня 2022 года ў Музеі гісторыі
тэатральнай і музычнай культуры.
Выстаўка арганізавана па выніках аднайменнага конкурсу «Калядныя замалёўкі–2021» на лепшы дзіцячы малюнак ці выраб дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У гэтым годзе конкурс адзначае юбілей. Ужо дзесяць гадоў таленавітыя навучэнцы мінскіх школ і мастацкіх аб’яднанняў прадстаўляюць звыш ста арыгінальных, сапраўды мастацкіх конкурсных работ з дзіцячым бачаннем Калядаў і Раства.
Наведванне выстаўкі гарантавана напоўніць Вас радасцю, творчым натхненнем і асабліва гонарам, што дзеці – лепшыя ў свеце.
Прыходзьце і атрымлівайце асалоду!