Новы год - самы час мяняць стэрэатыпы: у музей пара прыводзіць дзяцей не толькі для знаёмства з экспанатамі, але і для таго каб весела і пазнавальна правесці час. Асабліва напярэдані калядных і навагодніх свят і падчас зімовых канікул.

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на святочную праграму для дзяцей «Да Коласа на Новы год!». Цікавыя майстар-класы, незвычайныя квэсты і новыя лялечныя прадстаўленні дазволяць кожнаму наведвальніку Коласавага Дома адчуць набліжэнне самых чакаемых свят і прынясуць святочны настрой.
Майстар-класы:
- "Каляндар мой, каляндар, няхай наступны будзе ў дар!” – майстар-клас па вырабе вечнага календара;
- "Падарунак для ялінкі” – майстар-клас па вырабе елачнай цацкі;
- "А я віншую так…” – майстар-клас па вырабе каляднай паштоўкі.
Лялечныя прадстаўленні:
- "Як звяры зіму сустракалі…”;
- "Як кот звяроў напалохаў”;
- "Разумны ўнучок”.
Event – гульня "CinemaScope” – гульня-спаборніцтва на лепшы кароткаметражны ролік "Як бы Якуб Колас адзначаў Новы год ў ХХІ стагоддзі”.
27 снежня а 12-й гадзіне ў Доме-музеі народнага паэта адбудзецца "Калядная ялінка”. Падчас свята у кожнага ўдзельніка з’явіцца магчымасць апынуцца сярод зімовай казкі і пазнаёміцца з незвычайнымі персанажамі, паўдзельнічаць у розных забавах ды гульнях. Свята дазволіць не толькі цікава правесці час, але і пазнаёміцца з гасцінным домам народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Усе ўдзельнікі мерапрыемтсва атрымаюць памятныя падарункі.
Папярэдні запіс абязковы.
Кошты:
- Лелечнае прадстаўленне – 1 рубель з чалавека;
- Майстар-класа – 2 рублі 70 капеек з чалавека;
- Еvent – гульня – 2 рублі з чалавека;
- "Калядная ялінка” – 2 рублі з чалавека.