Хочаце пакалядаваць, але не ведаеце, як і з кім? Прыходзьце ў студыю беларускіх святаў Ланцужок. Вы сустрэнецеся з традыцыйнымі персанажамі беларускага фальклору, даведаецеся больш цікавага пра калядныя звычаі, а яшчэ непасрэдна паўдзельнічаеце ў святочных дзеях.

Таксама ў праграме майстар-клас па вырабе каляднай міні-зорачкі, традыцыйныя пачастункі і шмат фота на памяць.
Кошт бiлетаў - 12р дзіцячы, 5р дарослы. Зніжкі тым, хто прыйдзе ў святочных касцюмах, а таксама за некалі дзяцей у адной сям'і.
Пытанні і запіс па тэл. +375 (29) 2122550 ці праз
форму .