Free voice studio запрашае ў нядзельку адпачыць з народнай казкай-забаўлянкай, песнямі і гульнямі. Кожны тыдзень - новая тэматыка.

Развіваючы адпачынак вядзе Ларыса Рыжкова- кіраўнік Узорнага фальклорнага ансамбля Калыханка, артыстка размоўнага жанру, экс-вядучая тэлепраграмы Калыханка.
10 снежня ў 11:30-13.00 "Шукаем новыя гукі і рухі”:
- Знаёмства з гукамі вясковага жыцця;
- Пластычныя эцюды на тэмы сялянскіх сезонных работ;
- Простыя народныя песенкі- забаўлянкі; А таксама казкі. Расказваем разам, амаль хорам: "Піліпка і Альховік”; "Пра Коціка, Пеўнічка і Лісіцу”, "Як старушка чудно зарабляла грошы”;
- І, канешне, гульні, як мадэль жыцця, што мінула.
Патрэбна рэгістрацыя