Маленькія і дарослыя гледачы змогуць ізноў пабачыць
Літару Ў і яе сяброў на сцэне Маладзёжнага Тэатра Эстрады. Гэтым разам
мы ўбачым новую казку з ужо знаёмай назвай – "Як літара Ў уратавала
Каляды”.

Пра што ж новая казка, і ці сапраўды яна будзе істотна адрознівацца ад мінулагодняй??
"Так,
будзе адрознівацца, і вельмі істотна!!!! Яська і Янінка будуць, як і
летась, збіраць у Чароўным Бары чароўныя літары са слова НАДЫШОЎ – але
перашкаджаць гэтым разам ім будзе не толькі Зюзя, але і багіня зімы
Марана. Ярыла не дапаможа – бо ён да Вясны паляцеў у светлы Вырай. Уся
надзея на Літару Ў нескладовае, і, канешне ж, на саміх дзяцей, на Яську і
Янінку. Яны – наша будучыня, іх сувязь з Беларускай Зямлёй яшчэ не
перерарваная, як у многіх іншых беларусаў” – расказваюць стваральнікі
цыкла казак аб прыгодах Літары Ў Раман Арлоў і Кацярына Поцюс.
Нагадаем, што калі чароўныя літары са слова НАДЫШОЎ не будуць сабраныя – Новы Год і Каляды не прыйдуць, і зіма будзе бясконцай.
Таксама
гледачоў чакае прыемны сюрпрыз. Упершыню ў якасці каляднага падарунка
можна будзе набыць кампакт-дыск з 9цю песнямі з цыкда казак аб прыгодах
Літары Ў (зімовай, веснавой і восеньскай).
Навагодняя афiша для дзяцей 2019-2020