«Арт Сядзіба» прадстаўляе «Калядныя ялінкі з Сержуком Доўгушавым». Для дзетак ад 3 гадоў. Выдатны падарунак на зімовыя святы для вашых дзетак — музычныя беларускамоўныя праграмы «Калядныя ялінкі».

22.12 - праграма "Прыехала Каляда!” Казачніца Ларыса Рыжкова і гурт "Калыханка”, музыкі-калядоўшчыкі з гурта Vuraj
25.12 - Еўрапейскія калядныя песні па-беларуску. Алесь Чумакоў (гуслі) і Таццяна Ячная (спевы)
28.12 - "Чароўныя калядкі” са студыяй "Варгін”
29.12 - Каляды з гуртом Harmonic style Project
6.01 - "Калядная батлейка” з тэтрам-студыяй "Варгін”
7.01 - праграма "Прыехала Каляда!” Казачніца Ларыса Рыжкова і гурт "Калыханка”, музыкі-калядоўшчыкі з гурта Vuraj
Вядоўца калядных ялінак - Сяржук Доўгушаў
Працягласць мерапрыемстваў: 60 - 90 хвілін.
Кошт:
Для дзетак - 16 рублёў (за другое (і наступныя) 12 рублёў)
Для дарослых - 7 рублёў;
У кошт уваходзіць падарунак для дзіцяці.
ЗАМОВІЦЬ КВІТКІ МОЖНА ПА ТЭЛЕФОНЕ: +375 25 996 93 76, +375 44 769 63 94
Прыходзьце і прыводзьце сваіх дзетак у святочных строях. На кожнай імпрэзе будуць вызначацца ўладальнікі самых арыгінальных і цікавых святочных строяў, якія атрымаюць падарункі ад «Арт Сядзібы».