Падчас другой сусветнай вайны чацьвярых дзяцей эвакуююць у глыб Англіі.
Яны пасяляюцца ў доме старога прафесара. Малодшая з дзяцей, Люсі,
падчас гульні ў хованкі знаходзіць у шафе-гардэробе праход у чароўную
краіну — Нарнію. Там ужо 100 год зіма, якую начаравала Белая
Вядзьмарка. Ці здолеюць дзеці разбіць злыя чары і стаць каралямі і
каралевамі Нарні?

Кнігай «Леў, Вядзьмарка і гардэроб» К. С.
Льюіс разам са сваім сябрам Дж. Р. Р. Толкінам заклаў аснаванні жанру
"фэнтэзі”. Казка нязменна ўваходзіць у рэйтынгі самых чытаных і самых
улюбёных дзіцячых кніг у гісторыі. Экранізацыя чароўнай гісторыі,
створаная кампаніямі Disney і Walden Media, стала адным з самых
папулярных фільмаў 2005 года. Цяпер кіно выходзіць на кінаэкраны і ў
беларускай агучцы.
Фільм агучаны кампаніяй «Кінаконг» ў межах
праекта «Беларускія ўікэнды» пры падтрымцы кампаніі velcom. У агучцы
прымалі ўдзел найлепшыя беларускія акцёры і тэлевядучыя.
Длительность фильма: 2 ч. 25
Режиссёр: Эндрю Адамсон