Вынаходливыя насельнікі аднаго чароўнага лесу вырашылі зладзіць…
музычнае свята. Балазе ці не кожны лясны жыхар альбо таньчыць, альбо
спявае ад душы, альбо валодае якім-небудзь музычным інструментам! Адна
ўмова: драпежнікі да спеваў і скокаў не дапускаюцца.

Але на пах
фуршэтных страў з’яўляецца казачны драпежнік Воўк – каб падтрымаць
сямейную традыцыю ды падсілкавацца альбо трыма парсючкамі, альбо сям’ю
казлянятамі… Аж пакуль не высвятляе, што ў лесе – музычны фэст! А што
ён, Воўк, горшы за іншых? Ён таксама спяваць хоча! Ды так хоча, што
міжволі мусіць вырашаць: ці сямейную традыцыю шанаваць, ці прасіцца ў
спеўны конкурс і змагацца за прыхільнікаў! Праўда, спяваць яму яшчэ
вучыцца ды вучыцца…
Спектакль на беларускай мове.
Працягласць - 1 гадзіна 20 хвілін.