Запрашаюцца дзецi i дарослыя на прэзентацыю кнігі Марыны Шупо «Птушыная азбука».

Кніга ў гульнявой форме знаёміць маленькіх чытачоў з алфавітам, а цікавыя вершы і прыгожыя малюнкі дапамагаюць даведацца пра розных птушак і іх звычкі. «Птушыная азбука» асабліва карысная для дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.
Усіх гасцей чакаюць падарункі. У кожнага ёсць магчымасць атрымаць аўтограф аўтара і стаць уладальнікам запаветнай кнігі, якая будзе разыгрывацца напрыканцы сустрэчы.
Папярэднi запiс.