Адукацыйны цэнтр «Крочым разам» запрашае на зімовы інтэрактыўны спектакль «У гасцях у спадарыні Плюшкі».
Аднойчы два маленькія хлопчыкі сустрэлі ў лесе незвычайную істоту. Яна жыла ў пячоры, насіла на галаве птушынае гняздо і варыла сунічны суп.... Хлопцы напалохаліся і хацелі збегчы дадому, але цікавасць перамагла страх. А што было далей і чым скончылася гісторыя вы зможаце даведацца 11 лютага а 17-ай гадзіне.