23 і 24 сакавіка ў Маладзёжным Тэатры Эстрады адбудуцца прэм'ерныя паказы дзіцячага спектакля «Як літара Ў вясну гукала».

Гэты праект з'яўляецца сэнсавым працягам каляднай казкі «Як літара Ў уратавала Каляды» і распавядае пра дзівоснае падарожжа Літары «Ў» і яе сяброў у Чароўны Бор да злога чараўніка Зюзі, каб вызваліць Вясну з ледзянога палону.
Лібрэтта і музыку ізноў напісаў Раман Арлоў, але гэтым разам на сцэне будуць таксама гукальныя песні і беларускія танцы гурта Гуда і Школы Традыцыйнага Мастацтва.
Частка персанажаў ужо знаёмая публіцы па казцы «Як літара Ў уратавала Каляды», але будуць і новыя заёмствы і ўражанні.
А таксама, безумоўна, самы сакральны беларускі абрад - Гуканне Вясны.
Прыходзьце гукаць Вясну разам з літарай «Ў».
Усім дзеткам салодкі пачастунак, а дарослым музычны падарунак.
Пры набыцці сямейнага квітка на 4 асобы - зніжка 10%.
Дзецям да 3-х год уваход бясплатны.
Купить билет
онлайн