Лекцыя «Касмалагічныя ўяўленні
насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага»

Цягам стагоддзяў у свядомасці жыхароў Вялікага Княства Літоўскага існавалі, развіваліся, спалучаліся і супернічалі розныя касмалагічныя мадэлі, як арыгінальныя, так і запазычаныя. У перыяд XІV–XVІІІ стст. астранамічная думка ў ВКЛ прайшла эвалюцыю ад міфалагічна-рэлігійных ўяўленняў да стварэння навуковай галіны ведаў. Станаўленне астраноміі суправаджалася зменамі ў карціне свету, аднак, пры гэтым, архаічныя ўяўленні пра нябесны свет фіксуюцца ў традыцыйным беларускім асяроддзі нават ў канцы ХХ – пачатку ХХІ стст.
Як нашы продкі ўяўлялі Сусвет, чым лічылася неба, што меркавалi пра форму Зямлi? На гэтыя ды іншыя пытанні вы пачуеце адказы 13 сакавiка ў 20.00 на лекцыі «Касмалагічныя ўяўленні насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага» кандыдата гістарычных навук Зміцера Скварчэўскага.