Музей кнігі запрашае 21 красавіка дзяцей 5–7 гадоў і іх бацькоў на заняткі «Біблія Францыска Скарыны». Заняткі будуць прысвечаны першай беларускай друкаванай кнізе. Мерапрыемства праводзіцца ў даступнай і займальнай форме. Творчыя заданні дапамогуць удзельнікам лёгка засвоіць тэму.

Біблія – адна з ключавых кніг чалавецтва. Эпоха кнігадрукавання ў Еўропе пачалася з выхаду ў свет Бібліі Іагана Гутэнберга на лацінскай мове. У другой палове XV стагоддзя лацінскія пераклады Бібліі друкаваліся ў многіх гарадах Заходняй Еўропы. У той жа час кнігу кніг пачалі выдаваць і на нацыянальных мовах.
Біблія, падрыхтаваная і выдадзеная Францыскам Скарынам, з’яўляецца асаблівай, пра што сведчаць структура выдання, мастацкае афармленне, унікальныя шрыфт і пераклад тэксту.
На занятках дзеці паразважаюць, чаму Францыск Скарына не выдаў Біблію адным фаліянтам, а друкаваў асобнымі кніжкамі невялікага фармату, навошта ён размясціў у кнігах прадмовы і свой партрэт.
Пачатак мерапрыемства – 12.00.
Працягласць – 60 хвілін.