Фестываль керамікі «ТэраКот»

Возраст: 0+
Стоимость: 5.00 рублей
Место: а.г. Раков, Минская обл
Телефон: +375 44 546-35-86, +375 29 674-93-12
 

Грамадскае аб'яднанне "Гільдыя керамістаў" ладзіць свой першы фестываль керамікі. На фестываль у Ракаве з'едуцца керамісты са шматлікіх куткоў Беларусі, якія працуюць у розных матэрыялах і тэхніках. Вы зможаце не толькі набыць іх работы, але таксама даведацца пра тэхналогію вытворчасці вырабаў. Калі вы ніколі не бралі ў рукі гліну, але заўсёды марылі – на фестывалі ў вас будзе шмат магчымасцяў спраўдзіць мары і нават паўдзельнічаць у конкурсе па ганчарстве. Паляпіць і паганчарыць змогуць і дарослыя, і дзеці, а на беразе ракі будзе працаваць пленэр па роспісу керамікі. Уявіце сабе, як прыемна маляваць ды ляпіць, калі побач гучыць жывая музыка… Суправаджэнне майстар-класаў, спаборніцтваў ды конкурсаў музыкамі на гітарах, акардэоне, скрыпках альбо дудзе – незабыўныя ўражанні застануцца з вамі надоўга. На сцэне фестывалю выступяць розныя калектывы мастацкай самадзейнасці, а пасля 16.00 пачнецца канцэрт, дзеля якога варта прыехаць 19 траўня ў Ракаў.

 

Фестываль керамікі  «ТэраКот»

 

Аматары актыўнага адпачынку змогуць паспрабаваць свае сілы і спрытнасць у розных спаборніцтвах: пастраляць з рагатак па гаршках, паўдзельнічаць у "бітве кантрабандыстаў", паблукаць у лабірынце. Што цікава, за актыўны ўдзел вы можаце зарабіць "тэракоцікі" – валюту фестываля – і абмяняць іх на вырабы майстроў.

 

На фестывалі будзе цікава і тым, хто марыць зрабіць кераміку сваім хобі. З чаго пачаць, дзе ўзяць матэрыялы – пра ўсё даведаецеся тут.

Дапамагчы праекту ды набыць квіток можна тут.

 
Фестываль адбудзецца 19 траўня 2018 г. 12.00-22.00

Шмат цікавостак, у тым ліку:
- стральба з рагатак;
- пленэр (роспіс па парцаляне);
- шмат гліны і ганчарных кругоў для ўсіх ахвотнікаў;
- лепка для дзяцей;
- жывая музыка;
- аўтарская кераміка ад беларускіх майстроў.

Время проведения:
нет информации (возможно данное событие прошло)


Парк развлечений «ZABAVA»
«ZABAVA» — современный парк развлечений для всей семьи в центре Минска. Это 1250 м² игровой площади, где можно безопасно и активно отдохнуть...
Игровое пространство «Тюбик Парк»
Батуты, горки, лабиринты, любимые герои и праздники мечты. Оставляйте малышей с няней и занимайтесь своими делами, пока они заряжаются счастьем....
Учебный Центр «IT ШАГ»
Крупнейший авторизованный учебный центр Microsoft, Cisco, Autodesk. Студенты ШАГа бесплатно получают международные сертификаты в процессе обучения....
Государственное культурно-спортивное учреждение ...
Культурно-спортивное учреждение «Чижовка-Арена» — универсальный комплекс, который прекрасно подходит для проведения спортивных соревнований,...

Информация

 

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
 

Календарь событий
«     Июль 2026    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Рекомендуем
Хочется общения с природой? Добро пожаловать в многочисленные парки, где всегда есть чем заняться детям и взрослым. Гуляйте с детьми и наслаждайтесь красотой города!
Каникулы и хорошая погода - отличный повод, чтобы отправиться в путешествие. В подборке вы найдете интересные локации Беларуси в паре часов езды от Минска.
Необязательно бегать с деревянным мечом либо колчаном за спиной, чтобы почувствовать себя Робин Гудом. Для этого в Минске есть вполне цивилизованные и современно оборудованные места.
Более 1000 школьников Минской области приняли участие в онлайн-уроке по кибербезопасности Life.
А1 успешно провел уже третий сезон Клуба ответственных инфлюенсеров «Ты в сети».
Предлагаем вам список мест для барбекю недалеко от Минска, где можно арендовать беседку с мангалом и наслаждаться беззаботным отдыхом на природе.
Подборка для маленьких и взрослых мальчиков и девочек, которые любят играть в паровозики, самолеты и машинки.