«Юр’я» – адно з самых багатых і шанаваных святаў народнага каляндару, святкуецца 6 мая ў дзень святога пакутніка Георгія Перамоганосца, заступніка свойскай жывёлы і палеткаў ва ўяўленні беларускага селяніна. Веснавы Юр’я пазначаў сабою сапраўдны пачатак вясны. На Юр’е сяляне выходзілі з песнямі і абрадавай ежаю аглядаць сваю ніву. З Юр’ем звязваўся звычайна і першы выган жывёлы на пашу.

Беларускі дзяржаўны музей народнае архітэктуры і побыту запрашае Вас наведаць абрадавае мерапрыемства «Юр’я», на якім будуць прадстаўлены асноўныя ўрачыстасці свята, перш за ўсе звязаныя з шанаваннем зямлі.
У праграме мерапрыемства:
- Юр'еўскія спевы;
- Абрад «Тураўскі карагод»;
- Ушанаванне ўласных і грамадскіх палеткаў;
- Першы выган каня на пашу;
- Народныя песні і танцы.
Усе госці свята атрымаюць кубачак цёплай травяной гарбаты.
Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- пакатацца на кані;
- пакаштаваць традыцыйныя стравы ў «Беларускай карчме», якая знаходзіцца на тэррыторыі музея.
Запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Юр’я» на тэрыторыі музея!
Кошт квіткоў:
- для дарослых – 8.00 руб.;
- для дзяцей школьнага ўзросту – 4.00 руб.;
- для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна
Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.
Шаноўныя наведвальнікі!
- Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
- Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.