Абрадавае мерапрыемства «Зялёныя святкі»

Возраст: 0+
Стоимость: от 4.00 рублей
Место: Музей народной архитектуры и быта, 4-х км от МКАД за авторынком «Малиновка» возле а/г Озерцо
Телефон: +375 (17) 209-41-63 (пн-пт),+375 (17) 513-86-10 (ср-вс), +375 (29) 697-89-01 (Velcom)
 
Зялёныя святкі (Сёмуха, Тройца) - старажытнае земляробчае свята ў беларусаў і іншых славянскіх народаў, якое адзначаецца на сёмым тыдні пасля Вялікадня і сімвалізуе канец вясны і пачатак лета, праз ушанаванне зеляніны, дрэў і кветак, якія знаходзяцца ў сваім росквіце.

 

Абрадавае мерапрыемства «Зялёныя святкі»

 

У гэты час уся ўвага была скіравана да дрэў,  як да сакральных аб’ектаў, і самым ушанаваным дрэвам была бяроза. Менавіта ў яе вобразе ўшаноўваецца расліннасць – носьбіт жыватворчай моцы зямлі і сонца. Бярозка («май») была асноўным атрыбутам траецкай абраднасці. Яе ставілі на падворках, на ганку, ля брамы, бярозавымі галінкамі аздаблялі сцены хат. Пасля свята, гэтую зеляніну захоўвалі напрацягу года і верылі ў яе магічную абараняльную моц.

У гэты дзень беларусы сустракаюць росквіт прыроды карагодамі, песнямі, танцамі і варожбамі, што і будзе адбывацца на тэрыторыі музея.

У праграме мерапрыемства:
- Расповед пра траецкую зеляніну і зёлкі;
- Абрад ушанавання траецкага дрэва – бярозы;
- Траецкія дзявочыя абрады – завіванне бярозкі, пляценне вянкоў з галінак бярозы, карагоды і траецкія песні, кумаванне і інш;
- Майстар-клас па пляценню вянкоў з галінак бярозы;
- Варажба на вянках;
- Традыцыйныя траецкія спевы, гульні і танцы пад беларускія народныя інструменты.

За дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэрыторыі музея.

Кошт квіткоў:
- для дарослых – 8.00 руб.;
- для дзяцей школьнага ўзросту – 4.00 руб.;
- для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 11:00 да 19:00. Каса працуе з 11:00 да 18:30.

- Калі ласка, паклапаціцеся пра абутак і вопратку згодна з умовамі надвор’я.
- Музей пакідае за сабой права адмены ці замены асобных эпізодаў мерапрыемства ў залежнасці ад умоў надвор’я.
Время проведения:
нет информации (возможно данное событие прошло)


Летние каникулы в Болгарии в центре «ТИН ПАЛАС»
Вы не обманете ожидания Вашего ребенка: развлечения, приключения, комфорт, и самое главное – атмосфера всемирно известного курорта Солнечный...
Парк развлечений «Happy park»
Парк развлечений Happy Park - волшебный портал, который переносит вас в царство радости и улыбок. Здесь каждый уголок пропитан атмосферой праздника,...
Парк животных в Барановичах
Парк животных в Барановичах – это ландшафтный парк со свободноживущими и доверчивыми животными.
Детский образовательный центр «Горизонт»
Образовательный центр «Горизонт» - это место для получения дополнительного образования Вашего ребёнка. Наш образовательный центр открыт для детей...

Информация

 

Посетители, находящиеся в группе Гости, не могут оставлять комментарии к данной публикации.
 

Календарь событий
«     Январь 2026    »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
20
21
22
23
24
25
26
27
28
29
30
31
 
Рекомендуем
В этом обзоре мы собрали фермы и экопарки Беларуси, где взрослые и дети смогут узнать больше о жизни северных животных.
Ищете место для непоседливого малыша, где он сможет безопасно прыгать, бегать, играть со сверстниками даже в плохую погоду? «Тюбик Парк» - отличное решение. Что здесь найдут малыши и их родители, читайте в нашем обзоре.
В новой опции «Детям» собраны приложения для детей от 2 до 7 лет.
За городом есть много атмосферных и интересных мест, где можно сочетать прогулки на свежем воздухе с активными играми и спокойным отдыхом. Куда лучше отправиться с детьми зимой в Беларуси? Рассказываем в нашем обзоре.
Совсем скоро закружатся снежинки в зимнем танце. Самое время хватать коньки под мышку и мчаться на каток. Family.by узнал, где можно покататься на коньках уже сегодня.