Дзень летняга сонцастаяння «Ланцужок» адзначае 23 чэрвеня ў самым сэрцы горада.

На Купаллі нават самыя маленькія гледачызмогуць пазнаёміцца з героямі беларускай міфалогіі і купальскімі традыцыямі беларускага народа. Гэта свята, на якім няма дакладнага падзелу на артыстаў і гледачоў, таму усе госці будуць спяваць, танчыць, гуляць і, канешне ж, шукаць чароўную кветку шчасця, што квітнее толькі адну ноч.
Як заўжды, вас чакаюць смачныя падарункі і шмат прыгожых фотаздымкаў.
Свята пачнецца ў зале музея Ваньковічаў з музычнага канцэрту, а працягнецца на вольным паветры.
Кошт бiлетаў - 15.00 рубл. дарослы + дзіця, + 5.00 рубл. за кожнага астатняга дзіцяці ці дарослага. Аплата на месцы. Наведванне музея не ўваходзіць у кошт білетаў.
Папярэдні запіс па тэлефоне ці праз
форму.