Пасля таго, як літара "Ў” са сваімі сябрамі перамаглі злога чараўніка
Зюзю, урэшце надышла Вясна, а потым і Лета. Ярыла-Сонца саграваў зямлю,
прырода і людзі песціліся ў цяпле і радасці.

Але разбэсціліся людзі, перасталі Ярылу паважаць, сталі ўдаваць, нібы Ярыла цяпер назаўсёды з імі, і нібы нават на службе ў іх.
Сталі
нават казаць, што непатрэбен Ярыла, ды і навогул духі беларускай зямлі
непатрэбныя, ды і сама Беларусь, з яе культурай, мовай і старадаўнімі
звычаямі непатрэбная, а сонца і так свеціць і свяціць надалей будзе.
Спрабавала
Літара "Ў” утрымаць людзей ад такой дурасці – але не паслухалі яе
людзі. Больш за тое – сказалі, што літары такой не ведаюць і ведаць не
хочуць.
Аслабеў Ярыла ад такой хцівасці і дурасці людской.
Разумная літара "Ў” вырашыла – каб не звёўся канчаткова Ярыла, трэба
ратаваць яго. І выправіла Літара "Ў” Ярылу-Сонца ў вырай, каб там ён
вярнуў сваю сілу. А можа да гэтага часу людзі і адумаюцца…
Купить билет онлайн