8 i 14 лiстапала ў галерэi «Арт-Беларусь» у межах падтрымкі краўдфандынгавай кампаніі пройдзе майстар-клас «Парыжская школа для дзяцей»
«Парыжская школа» - важная вяха ў гісторыі сусветнага мастацтва, гэта некалькі пакаленняў мастакоў з нашай краіны, якія ўгрунтаваліся ў Парыжы з 1900-х па 1960-я гады. Але гэта i асобны феномен для беларускага мастацтва і нашай гісторыі. Станаўленне цэлага пакаленне мастакоў, якія нарадзіліся ў Беларусі, адбылося ў Еўропе. Усе гэтыя беларускія мастакі сталі прадстаўнікамі Парыжскай школы нароўні з Пабла Пікаса, Амедэа Мадзільяні, Фернанам Лежэ ды іншымі сусветна вядомымі майстрамі. Размова iдзе пра такiх мастакоў, як Марк Шагал, Хаім Суцін, Восіп Любіч, Восіп Цадкін, Файбiш-Шрага Царфiн, Міхаіл Кікоін, Пінхус Крэмень. Дзякуючы калекцыянерскай дзейнасці ААТ «Белгазпрамбанк», у нашу краіну вяртаюцца iх шэдэўры.
Для ўдзелу ў бясплатным майстар-класе трэба замовiць кнiгу на
ulej.by
На занятках дзеці пачытаюць адну з казак кнігі, даведаюццася шмат новага пра карціны вялікіх мастакоў-выхадцаў з Беларусі, пагуляюць у высокамастацкія гульні і правядуць пару майстар-класаў.
Вядучая - мастацтвазнаўца Сафiя Садоўская
8 і 14 лістапада на выбар 19:00-20:30.
Запiс пр тэлефоне +37529 33 3035960.
Перад заняткам неабходна назваць сваё прозвішча і паказаць электронны ліст ад ulej.by аб аплаце лота па краўдфандынгавай кампаніі «Мастацтва Беларусi ХХ ст. Парыжская школа».