Запрашаюцца дзеці на чытаннi нардычнай лiтаратуры ў Мінскай абласной бібліятэцы ім. А.С. Пушкіна 12 лiстапада з 14.00 да 15.00. Мерапрыемства
арганiзавана ў рамках Тыдня літаратур Паўночных краін у Беларусі
Цэнтрам шведскіх даследаванняў у супрацоўнiцтве з Пасольствам Швецыi ў
Беларусi. Тэма года - «Героі ў краінах Паўночнай Еўропы».

Напачатку
сустрэчы, у 14.00, запрашаюцца ўсе на адкрыццё выставы Шведскай акадэмii
дзiцячай кнiгi "Ура дзiцячай кнiзе! 17 прычын чытаць дзiцячыя кнiгi”,
арганiзаваную пры падтрымцы Пасольства Швецыi ў Беларусi i Шведскага
iнстытута. Месца: 2 паверх бiблiятэкi, аддзяленне дзiцячай лiтаратуры.
Пасля
ў зале замежнай лiтаратуры (4 паверх) вас чакаюць прэзентацыя праекта,
віктарына, прысвечаная Паўночным краінам і літаратуры Паўночных краін,
чытанне урыўка твора "Даведнік супергерояў” Эліяса і Агнэс Волунд,
пытанні па прачытаным з невялікімі падарункамі за правільныя адказы i
салодкі стол.