Адукацыйны цэнтр "Крочым разам" запрашае дзетак ад 3 да 7 гадоў на Касмічную вечарыну.

Вас чакаюць:
- гульні на развіццё інтэлекту і камунікацый;
- цікавыя эксперыменты;
- тэатр ценяў, дзе дзеці змогуць паспрабаваць на сабе ролі рэжысёра, актораў, дэкаратараў і касцюмераў.
Напрыканцы ўсіх чакае сюрпрыз. Адмыслова для вас будуць граць музыкі на сапраўдным касмічным інструменце хэндпане. Кожны жадаючы зможа атрымаць падпіску на месяц на аўтарскія адукацыйныя матэрыялы для самастойнай працы з дзеткамі.