Творчая і аўтарская праца над кнігай «Мастацтва Беларусі XX ст.: Парыжская школа» была зроблена дзякуючы падтрымке ААТ «Белгазпрамбанк» і Цэнтру выяўленчага і медыя мастацтва «Новая культурная ініцыятыва», а друк накладу быў магчымы толькі дзякуючы тым, хто падтрымаў нас падчас захапляльнай па сваёй эмацыйнасці краўдфандынгавай кампаніі на ulej.by.

На прэзентацыi, акрамя сяброўскіх абдымкаў, віншаванняў, прыемных сустрэч і размоў, арганізатары плануюць выступ аўтараў кнiгi i партнёраў, падарункi, музыку i майстар-класы для дзяцей ад 5 да 12 гадоў.
I канешне, тыя, хто зрабіў замову кнiгi падчас кампанii, змогуць атрымаць свой асобнiк. Ёсць тыя, хто не паспеў? Для вас будзе магчымасць набыць кнігу на месцы.