Адно з галоўных святаў каталіцкага календару, якое адзначаецца 6 студзеня, у народзе мае назву «Тры Каралі», таксама вядомае як «Цары з Усходу» ці «Тры мудрацы». Згодна з хрысціянскімі вераваннямі, існавала група вешчуноў, якія наведалі Ісуса пасля ягонага нараджэння, каб прынесці яму дары ў выглядзе золата, ладана і мірры. Яны з’яўляюцца традыцыйнымі пэрсанажамі ў святкаванні Калядаў і важнай часткай хрысціянскай традыцыі.
Абрадавае мерапрыемства «Тры каралі» – гэта мастацкая рэканструкцыя свята на падставе этнаграфічных звестак, пераробленая на сучасны лад з інтарактыўнымі элементамі.
Вас чакае:
- рэканструкцыя каляднага абыхода «Тры Каралі»;
- паказ спектакля лялечнага тэатра «батлейка»;
- частаванне гарбатай з зёлак;
- беларускія народныя забавы і танцы;
- розныя майстар-класы.
Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:
- набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
- палятаць на мотадэльтаплане;
- наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэррыторыі музея.
Запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Тры Каралі» на тэрыторыі музея!
Кошт квіткоў:
-для дарослых – 6,5 руб.;
-для школьнікаў, студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет), навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4 руб.;
-для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.
Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.