Грамніцы – дзень сустрэчы зімы з летам, свята свечкі і «жывога агню», што, паводле язычніцкіх вераванняў, абараняе чалавека ад злых духаў. Адно з нерухомых свят народнага календара, якое адзначаецца 2 лютага ў каталікоў, 15 лютага – у праваслаўных вернікаў.
Толькі ў нас вы зможаце паглядзець, як святкавалася гэта традыцыя на Беларусі, даведаецца, навошта людзі захоўвалі грамнічныя свечкі на працягу года, пачуць першыя веснавыя песні і павадзіць карагоды каля вогнішча.
Вас чакае:
- расповяд аб святкаваннi грамнiц;
- майстар-клас па вырабу грамнічнай свечкі;
- частаванне гарбатай з зёлак;
- конкурсы;
- беларускія народныя забавы і танцы;
- карагоды, спевы каля вогнішча.
Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:
-набыць сувеніры ад народных майстроў у касе музея;
-палятаць на мотадэльтаплане (пры наяўнасці спрыяльных умоў!);
-наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэррыторыі музея.
Запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Грамніцы» на тэрыторыі музея!
Кошт квіткоў:
-для дарослых – 7 руб.;
-для школьнікаў, студэнтаў вышэйшых устаноў адукацыі (студэнцкі білет), навучэнцаў прафесійна-тэхнічных, сярэдне-спецыяльных устаноў адукацыі – 4 руб.;
-для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.